.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кошта. Рыка́рду Міге́л Марэ́йра да Ко́шта[4] (парт.: Ricardo Miguel Moreira da Costa; нар. 16 мая 1981, Віла-Нова-ды-Гая, Партугалія) — партугальскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2005—2014).
Першы матч за «Порту» згуляў супраць «Буавішты». Кар’ера ў «Порту» была вельмі станоўчай, гэта значыць Рыкарду перамог у Кубку УЕФА і Лізе чэмпіёнаў, і Міжкантынентальным кубку.
Улетку 2007 года перайшоў з «Порту» ў «Вольфсбург» за 4 млн еўра. Першы раз на поле за «Вольфсбург» выйшаў 5 жніўня 2007 года ў таварыскім матчы супраць клуба «Вюрцбургер». Той матч скончыўся з лікам 4:0 на карысць каманды Рыкарду. Сам Рыкарду правёў на полі толькі першы тайм.
У Бундэслізе дэбютаваў 11 лістапада 2007 года ў матчы супраць леверкузенскага «Баера», дзе «Вольфсбург» атрымаў паражэнне з лікам 1:2. 29 студзеня 2010 года Кошта перайшоў у французскі «Ліль»[5].
17 мая 2010 года было абвешчана аб пераходзе футбаліста, у якасці вольнага агента, у іспанскі клуб «Валенсія». Кошта пакінуў «Валенсію» па ўзаемнай згодзе 21 ліпеня 2014 года, хоць яго кантракт сканчваўся толькі ў чэрвені 2015 года[6]. Праз тыдзень ён падпісаў кантракт з катарскім клубам «Аль-Сайлія», аднак у клубе не затрымаўся і ўжо ў пачатку 2015 года далучыўся да грэчаскага клуба ПАОК.
У студзені 2016 года вярнуўся ў чэмпіянат Іспаніі, стаўшы іграком «Гранады»[7]. У ліпені 2016 года датэрмінова скасаваў пагадненне з «Гранадай» і перайшоў у «Люцэрн», а ў ліпені 2017 года вярнуўся ў Партугалію, стаўшы іграком клуба «Тандэла». У ліпені 2019 года перайшоў у «Баавішту».
У жніўні 2020 года завяршыў кар’еру і стаў спартыўным дырэктарам «Баавішты».
За нацыянальную зборную Партугаліі выступаў з 2005 года.
«Порту»:
«Вольфсбург»: