wd wp Пошук:

Рыгор Аракеловіч

Рыгор Аракеловіч (польск.: Grzegorz Arakiełowicz; 14 жніўня 1732, Львоў15 чэрвеня 1798, Дынабург) — каталіцкі царкоўны дзеяч на землях Украіны, Польшчы, Беларусі, Латвіі.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Львове, сын Тэадора і Еўфразіны. 1.8.1749 ў Кракаве ўступіў у ордэн езуітаў. Сакрамент пасвячэння прыняў у 1758 у Львове. Выкладчык (прафесар) рыторыкі ў Станіслававе (1768-69) і Яраславе (1762-63), выкладчык філасофіі ў Перамышлі (1764-68) і ў Любліне (1769-71), маральнай тэалогіі ў Крамянцы (1768-69), потым місіянер у Сандамірскім ваяводстве (1771-72) і на Валыні (1772-73). Каля 1782 прыбыў на Беларусь і працаваў у Віцебску (1784-85), Мсціславе (1785-86), Хальчы (1787-89) і Дынабургу (1789-98), галоўным чынам як душпастыр.

Светапогляд

Выдаў «Propositiones selectae ех universa philosophia» (Перамышль, 1768) і «De mundi systemate dissertatio cosmologica» (Перамышль, 1768), у якіх аб’яднаў прынцыпы схаластычнай філасофіі з дасягненнямі прыродазнаўчых навук, прымірыўшы веру з новымі дасягаеннямі навукі. Выступаў за алегарычную інтэрпрэтацыю Свяшчэннага Пісання, сцвярджаючы, што яно, згодна з навучаннем айцоў Касцёла, з’яўляецца тэалагічным доказам у справах веры і звычаяў, але не фізічных і астранамічных навук. Не будучы рашучым прыхільнікам тэорыі М. Каперніка, усё ж рэкамендаваў яе як прымальную гіпотэзу ў тлумачэнні астранамічных з’яў, таму што яна абапіраецца на законы фізікі.

Зноскі

  1. 1 2 https://wikidata-externalid-url.toolforge.org/?p=1207&url_prefix=http://nukat.edu.pl/aut/&id=n97061167

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў Дынабургу
Постаці беларускага каталіцтва
Езуіты
Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Памерлі ў 1798 годзе
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з польскай
Нарадзіліся ў 1732 годзе
Памерлі 15 чэрвеня
Памерлі ў Даўгаўпілсе
Асобы
Нарадзіліся ў Львове
Нарадзіліся 14 жніўня
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных