wd wp Пошук:

Рыгор Іванавіч Бутакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бутакоў.

Рыгор Іванавіч Бутакоў (27 верасня (9 кастрычніка) 1820, Рыга — 31 мая (12 чэрвеня) 1882, Пецярбург) — расійскі ваенна-марскі і дзяржаўны дзеяч, адмірал, даследчык Чорнага мора, заснавацель тактыкі паравога браненоснага флота.

Біяграфія

Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1836). З 1837 — на Чарнаморскім флоце. У 18471850 праводзіў шырокія гідраграфічныя працы, склаў першую сістэматызаваную лоцыю Чорнага мора. У Крымскай вайне 1853—1856 камандаваў параходафрэгатам «Уладзімір». Падчас абароны Севастопаля 18541855 здзяйсняў агульнае камандаванне некалькімі параходафрэгатамі, падтрымліваў карабельнай артылерыяй сухапутныя войскі.

Узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-й ступені, шэрагам іншых ордэнаў. З 1856 — ваенны губернатар Мікалаева і Севастопаля. У 18631867 — ваенны аташэ ў Англіі, Францыі і Італіі.

Праводзіў даследаванні асноў тактыкі паравога браненоснага флота (працы «Новыя асновы параходнай тактыкі», «Правілы манеўру паравога карабля» і інш.). У 18671877 камандаваў эскадрай браненосных караблёў. У 1867 годзе на сваёй эскадры Р. І. Бутакоў заснаваў першую лабараторыю мінных вопытаў, якая займалася вопытамі і выпрабаваннем гальванічных мін і мін загароды. Пры лабараторыі вяліся тэарэтычныя заняткі, якія з 1874 года былі развітыя ў Мінны афіцэрскі клас і Мінную школу для ніжніх чыноў.

Распрацоўваў тактыку баявых дзеянняў малых суднаў у шхерах Фінскага заліва. У 1874 годзе па праекце Р. І. Бутакова браненосны фрэгат «Петрапаўлаўск» быў упершыню абсталяваны супрацьміннай артылерыяй. У 1877 годзе Р. І. Бутакоў выказаў думку аб тым, што Расія не мае ні браненоснага, ні крэйсерскага флота, мае мноства выдатных, але адзінкавых суднаў, і прапанаваў будаваць крэйсеры і браняносцы серыямі, спраектаванымі ў адпаведнасці з верагоднымі задачамі флатоў, і загадзя рыхтаваць для іх кадры. Падчас руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў Р. І. Бутакоў распрацаваў правілы пастаноўкі мін на фарватарах, якія ўжыў на практыцы пры міннай абароне Кранштата.

Летам 1878 года Р. І. Бутакоў увёў першы ў свеце шлюпачны трал для выяўлення і знішчэння якарных мін.

У 18781881 — начальнік берагавой і марской абароны крэпасці Свеаборг. З 1882 — член Дзяржаўнага Савета.

Зноскі

  1. 1 2 Бутаков Григорий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (30):
Удзельнікі Крымскай вайны
Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Лаўрэаты Дзямідаўскай прэміі
Асобы на марках
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі
Памерлі 12 чэрвеня
Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
Флатаводцы Расійскай імперыі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Памерлі ў 1882 годзе
Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
Асобы
Нарадзіліся ў Рызе
Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Нарадзіліся 9 кастрычніка
Адміралы Расійскай імперыі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Выпускнікі Марскога кадэцкага корпуса
Пахаваныя на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры
Нарадзіліся ў 1820 годзе