wd wp Пошук:

Рут Уолер

Рут Уо́лер (англ.: Ruth S. Waller; 19 жніўня 1921, Каліфорнія, ЗША — 4 жніўня 1946, Мінск, БССР) — амерыканская місіянерка, член беларускай місіі ААН у справе дапамогі і аднаўлення (ЮННРА).

Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны Рут разам з мужам працавалі ў Мінску ў рамках місіі з удзелам грамадзян ЗША і Новай Зеландыі[2]. Задачай Адміністрацыі дапамогі і аднаўлення было аказанне эканамічнай дапамогі, рэпатрыяцыя і падтрымка ўцекачоў[3]. Уолер займалася арганізацыяй паставак у БССР прадуктаў, адзення, медыцынскіх прэпаратаў.

Улетку 1946 Рут Уолер выратавала трох хлопчыкаў, якія танулі ў возеры. Захварэўшы пасля гэтага на запаленне лёгкіх і менінгіт[2], 4 жніўня таго ж года[4] яна памерла. Пахаваная на Ваенных могілках Мінска.

Дзень памяці Рут Уолер штогод адзначаюць у пасольстве ЗША ў Беларусі і ў прадстаўніцтве ААН. У музеі Вялікай Айчыннай вайны створаны аддзел, прысвечаны памяці Рут Уолер[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 Dunsmuir News — Dunsmuir: 1946. — Т. 57, вып. 57. — С. 1.
  2. 1 2 Кіраўнік дыпмісіі ЗША наведаў магілу Рут Уолер (нявызн.). Грамадства. Радыё «Свабода» (8 жніўня 2012).
  3. Новы часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі ўсклаў кветкі на магілу супрацоўніцы ААН Рут Уолер у Мінску (нявызн.) (недаступная спасылка). Фота. БелаПАН (8 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 26 сакавіка 2015.
  4. 1 2 Новы часовы павераны ЗША ўсклаў кветкі на Ваенных могілках (нявызн.). Грамадства. Наша Ніва (8 жніўня 2012).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каліфорніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі 4 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ад пнеўманіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе