wd wp Пошук:

Рутэнія

Паштоўка польскага мастака Каэтана Сарыюша-Вольскага (1907) з выявамі нацыянальных сімвалаў Русі:
 · Архангел Міхаіл, заступнік Кіева і Прыдняпроўскай Украіны,
 · Рускі леў(укр.) бел. — сімвал Галіцкай Русі,
 · жоўты і сіні — нацыянальныя колеры, якія ўжываліся з часоў вясны народаў 1848 года,
 · гербы Галіча, Львова і Кіева,
 · дэвіз «Шчэ не вмерла Украіна!».

Рутэнія (лац.: Ruthenia) — адна з сярэдневяковых лацінскіх назваў Русі, нароўні з Russia, Ruscia, Roxolania і іншымі.[1] Экзонім.

Пасля ўваходжання земляў Русі у склад Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага назва ўжывалася для абазначэння ўсходнеславянскіх і праваслаўных рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы, якія цяпер адпавядаюць Беларусі і Украіне[2][3]. Бліжэй да сучаснасці, усё болей асацыявалася з Украінай і ўкраінцамі, напрыклад Рускае ваяводства і Вялікае Княства Рускае.

Узыходзіць да антычнай назвы кельцкага племя рутэнаў (лац.: Ruteni), якая праз сугучнасць заходнееўрапейскімі кніжнікамі перанесена на Русь.

Зноскі

  1. Средневековые исторические источники востока и запада (нявызн.). Восточная литература. Праверана 18 красавіка 2017. (руск.)
  2. Nazarenko, Aleksandr Vasilevich (2001). “1. Имя “Русь” в древнейшей западноевропейской языковой традиции (XI-XII века)” (in ru) (DJVU). Languages of the Rus’ culture. pp. 40, 42–45, 49–50. ISBN 978-5-7859-0085-1. http://dgve.csu.ru/download/Nazarenko_2001_01.djvu.
  3. Magocsi, Paul R. (2010). A History of Ukraine: The Land and Its Peoples. University of Toronto Press. p. 73. ISBN 978-1-4426-1021-7. https://books.google.com/books?id=TA1zVKTTsXUC&pg=PA73. Retrieved on 14 February 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гісторыя Русі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Тапаніміка