wd wp Пошук:

Рускасельскі сельсавет

Рускасе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Рускае Сяло.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 снежня 1982 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Нарачанскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 24 населеныя пункты: Бабішча, Вайдзені, Гіры, Доўгае, Кавалі, Камарышкі, Канстанполле, Касічы, Красніца, Кузьмішкі, Купля, Ляхаўшчына, Мацавічы, Мечаі, Мішуты, Наберажная, Падклённе, Парамец-II, Прынта, Родзевічы, Рускае Сяло, Ручыца, Ялажычы, Ярмолічы.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 снежня 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 3 (1737).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1982 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Вілейскага раёна