wd wp Пошук:

Музей валуноў

Музей валуноў — парк-музей камянёў ва Уруччы. Створаны ў 1985 годзе. Не мае аналагаў ва ўсёй Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Падобны музей меншых памераў ёсць толькі на тэрыторыі Літвы.

Агульны прынцып пабудовы Парку камянёў з усімі аддзеламі.

Валунамі выкладзена карта Беларусі. На ёй наваламі камянёў паказаныя населеныя пункты, а таксама рэчкі, азёры, ўзгор’і. У музеі сабраны камяні з усёй краіны (болей за 2134).

Тут знаходзяцца знакамітыя «Барысавы камяні», на якіх высечаныя шасціканцовыя крыжы і надпісы. «Крыж Стэфана Баторыя», у якога, па паданні, абедаў кароль Вялікага княства Літоўскага ў час паходу на ўсход. Сюды таксама быў прывезены валун з назвай «Дзед», які да канца XIX стагоддзя знаходзіўся у цэнтры Мінску на старажытным паганскім капішчы.

Стваральнікі музея

Ініцыятыўная група (першыя энтузіясты) па выкананні даследванняў валуннага матэрыялу на Беларусі:[1]

Група пошуку, абследвання і дастаўкі валуноў з найбольш характэрных раёнаў іх размяшчэння на пляцоўку музея:[1]

Распрацоўшчык Экспэрыментальнай базы — Інстытут Белдзяржпраект[1]

Фотагалерэя

Зноскі

  1. 1 2 3 Ледавіковыя валуны Беларусі / АН Беларусі, Інстытут геалёгіі, геахіміі й геафізыкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 4-5

У Сеціве

Тэмы гэтай старонкі (12):
Уручча (жылы раён)
З’явіліся ў 1985 годзе
Музеі Мінска
Паркі Мінска
Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Мінска
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Першамайскі раён (Мінск)
1985 год у Мінску
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Музеі паводле алфавіта