wd wp Пошук:

Роберт Шон Леанард

Роберт Шон Леанард (англ.: Robert Sean Leonard; 28 лютага 1969, Вествуд, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі акцёр, вядомы па сваёй ролі доктара Джэймса Уілсана ў тэлесерыяле «Доктар Хаус».

Біяграфія

Роберт нарадзіўся ва Вествудзе, Нью-Джэрсі. Сын няні Джойс Пітэрсен і настаўніка іспанскай мовы Говарда Леанарда[4][5]. Ён вырас у горадзе Рыджвуд, дзе ён вучыўся ў Рыджвудcкай вышэйшай школе да пераходу ў Фордхэнмскі ўніверсітэт, а пазней у Калумбійскі ўніверсітэт[6]. Роберт узяў імя свайго брата Шона для Гільдыі кінаакцёраў ЗША, таму што яго імя супадала з імем іншага акцёра[7].

Іграе на сцэне з 12 гадоў. Удзельнічаў у шматлікіх брадвейскіх пастаноўках.

У 2001 годзе Леанард атрымаў прэстыжную амерыканскую тэатральную прэмію «Тоні» за ролю ў спектаклі паводле п’есы Тома Стопарда «Вынаходніцтва кахання» (англ.: The Invention of Love).

Леанард сябруе з Х’ю Лоры, выканаўцам галоўнай ролі ў серыяле «Доктар Хаус»[8], і з акцёрам Ітанам Хоўкам, з якім яны разам здымаліся ў фільме «Таварыства мёртвых паэтаў», а пасля заснавалі тэатральную кампанію Malaparte. Леанард таксама даўні сябар Джэймса Уотэрстана, Стыва Зана і Фрэнка Уэйлі[9].

У жніўні 2008 года Леанард ажаніўся з Габрыелай Салік, якая прафесійна займаецца конным спортам.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1061718778 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Robert Sean Leonard // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  4. filmreference.com. Robert Sean Leonard Biography (нявызн.). Праверана 30 жніўня 2010. (англ.)
  5. Michael Buckley. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). playbill.com (2 чэрвеня 2008 год). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 4 сакавіка 2012. (англ.)
  6. Alvin Klein. For Stage Novice, ‘Acting Is It’ (нявызн.). The New York Times (5 студзеня 1986). Праверана 30 жніўня 2010. (англ.)
  7. Robert Sean Leonard, David Javerbaum, Plus a Look at Fall TV (нявызн.). Playbill (1 чэрвеня 2008). Праверана 30 жніўня 2010. (англ.)
  8. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). The Rod Ryan Show. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2011. Праверана 4 сакавіка 2012. (англ.)
  9. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Internet Movie Database. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2011. Праверана 4 сакавіка 2012. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лютага
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Акцёры тэлебачання ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Тоні»