wd wp Пошук:

Роберт Сандэрсан Малікен

Роберт Сандэрсан Малікен (англ.: Robert Sanderson Mulliken; 7 чэрвеня 1896, Ньюберыпорт, Масачусетс — 31 кастрычніка 1986, Арлінгтан, Вірджынія) — амерыканскі фізік і хімік, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1966).

Адукацыя

Скончыў школу ў Ньюберыпорце ў 1913 годзе і паступіў у Масачусецкі тэхналагічны інстытут, здолеўшы выйграць стыпендыю на навучанне (як і яго бацька). Спецыялізаваўся ў хіміі. Яшчэ студэнтам апублікаваў першую навуковую працу, прысвечаную сінтэзу арганічных хларыдаў. Вучачыся ў інстытуце, Малікен яшчэ не быў упэўнены, што абярэ навуковую дзейнасць, таму вывучаў таксама хімічную тэхналогію і нават наведваў хімічныя заводы ў Масачусетсы і Мэне. У 1917 годзе атрымаў ступень бакалаўра па хіміі.

Узнагароды і навуковае прызнанне

Акрамя Нобелеўскай прэміі, Малікен быў узнагароджаны Амерыканскім хімічным таварыствам медалём Гілберта Ньютана Люіса (1960), медалём Тэадора Уільяма Рычардса (1960), узнагародай Петэра Дэбая па фізічнай хіміі (1963) і медалём Уіларда Гібса (1965). Ён быў членам амерыканскай Нацыянальнай акадэміі навук (1936), Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі і Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, а таксама замежным членам Лонданскага каралеўскага таварыства (1967). Малікену былі прысуджаны ганаровыя ступені Калумбійскага, Маркецкага, Кембрыджскага і Стакгольмскага ўніверсітэтаў.

Зноскі

  1. 1 2 Robert Sanderson Mulliken // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Robert S. Mulliken // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. https://www.gf.org/fellows/all-fellows/robert-s-mulliken/
  5. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  6. 1 2 3 NNDB — 2002.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ньюберыпорце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Прыстлі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя прафесары
Катэгорыя·Памерлі 31 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Памерлі ў Арлінгтане
Катэгорыя·Памерлі ад сардэчнай недастатковасці
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Хімікі ЗША