wd wp Пошук:

Ржача

Ржа́ча, канал Р-3[1] — рака ў Жлобінскім і Рагачоўскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ржаўка (прыток Дняпра).

Даўжыня ракі 16,1[1] км. Плошча вадазбору 62 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 0,8 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Селівонаўка Жлобінскага раёна. Упадае ў Ржаўку з тэрыторыі Рагачоўскага раёна прыкладна за 0,6 км на паўночны захад ад вёскі Ветачка. Вадазбор у межах Прыдняпроўскай нізіны[2]. Рэчышча Ржачы каналізаванае.

Зноскі

  1. 1 2 Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
  2. ЭПБ, 1985

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Рагачоўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Дняпра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі Жлобінскага раёна