.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Раман Бурэц (нар. 28 студзеня 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік рагачоўскага «Макслайна».
Пачынаў займацца футболам у СДЮШАР мінскага «Дынама», пазней гуляў за юнацкія каманды «Мінска»[1]. Пасля далучыўся да РЦАП-БДУ і ў 2014 годзе дэбютаваў у складзе дарослай каманды «Зорка-БДУ» ў Першай лізе. У сезоне 2015 замацаваўся ў асноўным складзе каманды. У другой палове сезона 2016 не гуляў з-за траўмы.
У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у «Смалявічы» і ў лютым быў арандаваны клубам да канца сезона[2]. У жніўні 2018 года перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт». Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў мікашэвіцкі клуб.
У ліпені 2019 года далучыўся да другалігавай «Узды». У красавіку 2020 года стаў іграком рагачоўскага «Дняпра», на наступны год дапамог камандзе, якая змяніла назву на «Макслайн», выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з рагачоўскім клубам.
У кастрычніку 2013 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, а ў студзені 2014 года — на Кубку развіцця ў Мінску.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | Д2 | Зорка-БДУ | ![]() | 18 | 0 |
2015 | Д2 | Зорка-БДУ | ![]() | 18 | 1 |
2016 | Д2 | Зорка-БДУ | ![]() | 13 | 1 |
2017 | Д2 | Энергетык-БДУ | ![]() | 22 | 1 |
2018 (1) | Д1 | Смалявічы | ![]() | 11 | 0 |
2018 (2) | Д2 | Граніт | ![]() | 13 | 2 |
2019 (2) | Д3 | Узда | ![]() | 13 | 2 |
2020 | Д3 | Дняпро | ![]() | 13 | 1 |
2021 | Д3 | Макслайн | ![]() | 18 | 10 |