wd wp Пошук:

Раман Восіпавіч Якабсон

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якабсон.

Раман Восіпавіч Якабсон (англ.: Roman Jakobson; 28 верасня (10 кастрычніка) 1896, Масква — 18 ліпеня 1982, Кембрыдж (Масачусетс), ЗША) — расійскі і амерыканскі лінгвіст і літаратуразнаўца, адзін з найбуйнейшых лінгвістаў XX стагоддзя, які аказаў уплыў на развіццё гуманітарных навук не толькі сваімі наватарскімі ідэямі, але і актыўнай арганізатарскай дзейнасцю. Стаў адным з заснавальнікаў структурнай лінгвістыкі.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Лазараўскі інстытут усходніх моў (1914), Маскоўскі ўніверсітэт (1918). Удзельнік Першага рускага авангарду.

3 1921 жыў за мяжой. 3 1943 прафесар Калумбійскага, з 1949 Гарвардскага ўніверсітэтаў, з 1957 Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Працы па агульнай тэорыі мовы, фаналогіі, марфалогіі, граматыцы, рускай мове, рускай літаратуры, паэтыцы, славістыцы, псіхалінгвістыцы, семіётыцы і шматлікіх іншых галінах гуманітарных ведаў.

Даследаваў раннеславянскую паэзію і эпас, славянскую міфалогію, рытуалы, творы старажытарускай літаратуры, асаблівасці мовы і стылю рускіх пісьменнікаў ХІХ—ХХ ст., а таксама Дантэ, У. Шэкспіра, М. Эмінеску, Б. Брэхта і інш. Навуковыя працы па тэарэтычнай лінгвістыцы («Да характарыстыкі еўразійскага моўнага саюза», 1931; «Асновы мовы», 1956, з М. Хале; «Асноўныя шляхі развіцця семіётыкі», 1975), па славянскіх мовах і паэтыцы («Пра чэшскі верш пераважна ў параўнанні з рускім», ч. 1, 1923; «Даследаванне рускай эпічнай паэмы», 1949, з М. Шэфтэлем; «Пытанні паэтыкі», 1973).

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. https://www.jstor.org/stable/413375?seq=1
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118711598 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  4. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. Studenti pražských univerzit 1882–1945
  6. Bibliothèque nationale de France Roman Jakobson (1896-1982)BnF, 2011. Праверана 17 мая 2017.
  7. Roman Jakobson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  9. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (43):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Маўнт-Оберн
Катэгорыя·Нейралінгвісты
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Томаша Гарыга Масарыка
Катэгорыя·Тыполагі
Катэгорыя·Структуралісты
Катэгорыя·Акцэнтолагі
Катэгорыя·Русісты
Катэгорыя·Мовазнаўцы Расіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Марфолагі мовы
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Чэхіі
Катэгорыя·Гісторыкі лінгвістыкі
Катэгорыя·Постаці семіётыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Багемісты
Катэгорыя·Памерлі ў Кембрыджы (Масачусетс)
Катэгорыя·Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Славісты
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фанолагі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мовазнаўцы Чэхіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка
Катэгорыя·Мовазнаўцы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных