wd wp Пошук:

Раман Аляксандравіч Лісоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лісоўскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Раман Лісоўскі (нар. 22 лістапада 2001, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Віцебск».

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у мінскім МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце апынуўся ў структуру барысаўскага БАТЭ, у 2019 годзе гуляў за дубль клуба. У пачатку 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў «Іслачы» і ў лютым падпісаў кантракт[1]. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 15 сакавіка 2020 года ў адказным чвэрцьфінальным матчы супраць брэсцкага «Дынама» (0:0, па пенальці 3:5), выйшаўшы на замену ўжо ў дададзены час. 17 мая 2020 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з мінскім «Дынама» (0:1). У далейшым працягваў гуляць у асноўным за дубль «Іслачы», часам прыцягваўся да галоўнай каманды.

У сакавіку 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Віцебска»[2]. Стаў трывала з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[3], а ў студзені 2022 года клубы дамовіліся аб пераходзе паўабаронцы ў віцебскую каманду на трывалай аснове[4].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019дубльБАТЭ161
2020Д1Іслач60
2021Д1Віцебск230

Зноскі

  1. “Ислочь” подписала дублера БАТЭ
  2. “Витебск” арендовал у “Ислочи” Лисовского
  3. Роман Лисовский вернулся из аренды
  4. “Витебск” договорился с “Ислочью” о трансфере Лисовского

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2001 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лістапада
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск