wd wp Пошук:

Крумкачовыя

Крумкачовыя (Corvidae) — шырока распаўсюджанае сямейства птушак атрада Вераб’інападобныя (Passeriformes), які ўключае ў сябе такія віды, як шэрая варона, грак, каўка, звычайны крумкач, кукша, сарока звычайная, блакітная сойка, арэхаўка.

Сямейства складаецца з больш чым 120 розных відаў птушак, прадстаўленых практычна на ўсіх кантынентах. Віды аселыя і вандроўныя[1]. Птушкі сярэдняга або буйнога памеру, маюць прыкметнае знешняе падабенства. У многіх прадстаўнікоў сямейства апярэнне чорнае, але ёсць і ярка афарбаваныя віды. Усеядныя. Сілкуюцца пераважна насякомымі, збольшага зернямі. У буйных паўночных відаў значнае месца займае паляванне за яйкамі і птушанятамі іншых птушак, пошук падалкі і рабаванне.

Манагамныя[1]. Тып размнажэння птушанятны[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Беларусь, 1995

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Крумкачовыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы птушак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта