wd wp Пошук:

Райнхард Зелтэн

Райнгард Зельтэн (ням.: Reinhard Selten; 5 кастрычніка 1930, Брэслау, цяпер Уроцлаў23 жніўня 2016, Познань) — нямецкі эканаміст.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1994) «за Фундаментальны аналіз раўнавагі ў тэорыі некааператыўных гульняў». Ён стаў першым немцам, які атрымаў гэту ўзнагароду.

Біяграфія

Райнгард Зэлтэн нарадзіўся ў Брэслау (тады правінцыя Ніжняя Сілезія), у змешанай сям’і: бацька (Адольф Зельтэн) быў яўрэем, маці - (Кётэ Лютэр) — пратэстанткай. Айцец меў невялікі магазін, які займаўся галоўным чынам пракатам перыядычных выданняў, але ў 1933 годзе, з прыняццем нюрэнбергскіх расавых законаў, ён быў вымушаны яго прадаць[13]. Бацька памер у 1942 годзе пасля працяглай хваробы і дзеці змаглі пазбегнуць дэпартацыі, якая пачалась неўзабаве. Як паўкроўка Райнгард Зельтэн не меў права на школььную адукацыю пасля 14 гадоў і пачаў працаваць рознарабочым. Пасля вызвалення Брэслау, ён разам з маці, братамі і сястрой перабраўся спачатку ў Саксонію, потым у Аўстрыю, дзе працаваў на ферме. Толькі ў 1946 годзе ён атрымаў магчымасць працягнуць сярэднюю адукацыю і ўжо ў наступнм годзе пасяліўся з сям’ёй у Мельзунгене, дзе ў 1951 годзе ва ўзросце 21 года скончыў мясцовую гімназію.

Вучыўся ў Франкфурцкім універсітэце. Прафесар Свабоднага ўніверсітэта ў Берліне, універсітэта ў Білефельдзе, Бонскай вышэйшай школы эканомікі (падраздзяленне Рэйнскага ўніверсітэта, Бон). Заснавальнік Бонскай лабараторыі эксперыментальнай эканомікі.

Зельтэн і эсперанта

Р. Зельтэн неаднаразова выказваўся на высокім узроўні ў падтрымку міжнароднай мовы эсперанта[14]. У прыватнасці, у 2007 годзе, выступаючы ў Еўрапарламенце, ён заявіў: «Лёгкая ў вывучэнні планавая мова эсперанта дае нейтральнае рашэнне моўнай праблемы». Ён таксама пагадзіўся балатавацца ў 2009-м на выбарах у Еўрапарламент ад невялікай партыі EDE (Еўропа - Дэмакратыя - Эсперанта)[15].

Творы

Спасылкі

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119479273 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/533738/Reinhard-Selten
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119479273 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Reinhard SeltenNobel Foundation. Праверана 3 лютага 2021.
  5. 1 2 http://www.faz.net/aktuell/wirtschaft/wirtschaftswissen/wirtschaftsnobelpreistraeger-reinhard-selten-gestorben-14415860.html
  6. Reinhard Selten // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Reinhard Selten // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. 1 2 Матэматычная генеалогія — 1997.
  9. NNDB — 2002.
  10. https://www.ae-info.org/ae/User/Selten_Reinhard
  11. http://vds-ev.de/verein/bekannte-mitglieder/
  12. https://racef.es/es/academicoscorrespondiente-extranjero/rselten
  13. Selten Biografy(недаступная спасылка)
  14. Нобелеўскі лаўрэат выступіў за эсперанта на «польскім Давосе»(недаступная спасылка)
  15. Зельтэн будзе балатавацца ад партыі эсперантыстаў
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Выпускнікі Франкфурцкага ўніверсітэта імя Ёгана Вольфганга Гётэ
Катэгорыя·Члены Рэйнска-Вестфальскай акадэміі навук
Катэгорыя·Эканамісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Бонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Берлінска-Брандэнбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 кастрычніка
Катэгорыя·Эсперантысты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
Катэгорыя·Эканамісты Германіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Познані
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Памерлі 23 жніўня
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уроцлаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі