wd wp Пошук:

Пішчалаўскі сельсавет

Пішча́лаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пішчалава.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 30 лістапада 1959 года ў гарадскую рысу горада Орша ўключана вёска Гразівец[1]. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Машкоўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Асінаўка, Багрынава, Васкрасенне, Корава, Машкова, Немерава, Папоўка і Слабада)[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 816 чалавек[3], з іх 91,4 % — беларусы, 7,2 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 лістапада 1959 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Оршы вёскі Гразівец Пішчалаўскага сельскага Савета Аршанскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пішчалаўскі сельсавет