wd wp Пошук:

Жабчыцкі раён

Жа́бчыцкі раён — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР. Утвораны 15 студзеня 1940 г. у Пінскай вобласці. Цэнтр – вёска Жабчыцы. 12 кастрычніка 1940 г. падзелены на 12 сельсаветаў: Ахоўскі, Бродніцкі, Дубайскі, Жабчыцкі, Завідчыцкі, Кашавіцкі, Кротаўскі, Масявіцкі, Невельскі, Паршавіцкі, Хойнаўскі, Яечкавіцкі.

З 8 студзеня 1954 г. у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 г. скасаваныя Завідчыцкі, Кашэвіцкі, Хойнаўскі, Яечкавіцкі сельсаветы, утвораны Вулькаўскі сельсавет, Жабчыцкі сельсавет перайменаваны ў Малоткавіцкі[1]. 30 мая 1955 г. цэнтр раёна перанесены ў вёску Малоткавічы.

14 кастрычніка 1957 г. Жабчыцкі раён скасаваны, Бродніцкі і Кротаўскі сельсаветы перададзены Іванаўскаму, Масявіцкі сельсавет – Лагішынскаму, Ахоўскі, Вулькаўскі, Дубойскі, Малоткавіцкі, Невельскі, Паршавіцкі сельсаветы – Пінскаму раёнам[2].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб скасаванні Быценскага і Жабчыцкага раёнаў, Брэсцкай вобласці ад 14 кастрычніка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 10.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жабчыцы
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Жабчыцкі раён
Катэгорыя·Гісторыя Пінскага раёна
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1957 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Малоткавічы
Катэгорыя·Гісторыя Іванаўскага раёна