Пі́нега (руск.: Пи́нега)[1] — рака ў Архангельскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Паўночная Дзвіна (басейн Белага мора).
Даўжыня ракі 779 км. Плошча вадазбору 42 600 км². Сярэдні расход вады 412 м³/с. Сярэдні шматгадовы сцёк 13,571[2] км³/год. Утвараецца зліццём рэк Белая і Чорная. Працякае ў шырокай даліне. У верхнім цячэнні шырыня рэчышча да 20 м[2]. У ніжнім цячэнні Пінега збліжаецца з ракой Кулой (Сотка), з якой злучаецца каналам[3][4]. Замярзае ў другой палове кастрычніка. Ледаход у першай палове мая. Рака сплаўная. Сярод прытокаў: Выя, Юла, Пакшэньга, Пюла, Шуйга, Сура, Ілеша, Нюхча, Шоча, Ёжуга, Чуплега.
Каля ракі пасёлкі Пінега і Карпагоры.