wd wp Пошук:

Піліп Ігаравіч Вайцяховіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вайцяховіч. Піліп Вайцяховіч (нар. 26 сакавіка 1990, Маладзечна) — беларускі футбаліст, брамнік шведскага клуба «Вернаму».

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»), аддаваўся ў арэнду «Полацку». Не змог заняць месца ў аснове мінскага клуба і ў пачатку 2011 года перайшоў у клуб «Фрэй» з трэцяга па рангу дывізіёна Швецыі. У 2012 годзе трапіў у іншы шведскі клуб «Асірыска», дзе быў другім брамнікам.

У сакавіку 2013 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Дынама»[3]. Але за брэсцкі клуб правёў толькі адну гульню — 17 сакавіка 2013 года ў Кубку Беларусі супраць СКВІЧа (паражэнне 0:1), пасля чаго трапіў на лаўку запасных. У жніўні 2013 пакінуў брэсцкі клуб[4].

У верасні 2013 года стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97»[5], дзе стаў гуляць у аснове. У лютым 2014 года зноўку трапіў у Швецыю, стаўшы іграком клуба трэцяга шведскага дывізіёна «АФК Юнайтэд»[6].

У сакавіку 2016 года праходзіў прагляд у фінскім ВПС, але не падышоў[7] і неўзабаве перайшоў у клуб «Умеа»[8]. Пазней гуляў за «Трольхетан» і «Вернаму». У 2018 годзе выступаў за «Васалунд», а ў сакавіку 2019 года вярнуўся ў «Вернаму», з якім у 2020 годзе перамог у трэцім, а на наступны год і ў другім шведскім дывізіёне і выйшаў у Алсвенскан.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевыя зборныя розных узростаў, таксама выклікаўся ў алімпійскую зборную Беларусі.

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[9].

Дасягненні

Зноскі

  1. Filipp Vojtekhnovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pilip Vaitsiakhovich // FBref.com
  3. Войтехович, Сато, Кендыш и еще 4 футболиста официально стали игроками брестского «Динамо»(недаступная спасылка)
  4. Войтехович, Ситчинава и Чапидзе покинули брестское «Динамо»(недаступная спасылка)
  5. Филипп Войтехович перешел в «Ведрич-97»
  6. Филипп Войтехович перешел в клуб третьего шведского дивизиона
  7. Финский “ВПС” не стал заключать контракт с Филиппом Войтеховичем
  8. Филипп Войтехович стал игроком шведского “Умео”
  9. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК АФК Эскільстуна
Катэгорыя·Ігракі ФК Полацк
Катэгорыя·Ігракі ФК Фрэй
Катэгорыя·Ігракі ФК Трольхетан
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан-2 Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маладзечне
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэчыца-2014
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Асірыска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Умеа
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Васалунд
Катэгорыя·Ігракі ФК Вернаму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі