wd wp Пошук:

Пётр Яцак Высоцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Высоцкі.

Пётр Высоцкі

Пётр Яцак Высоцкі (10 верасня 1797, мяст. Варка, цяпер Мазавецкае ваяводства, Польшча — 6 студзеня 1875, Варка) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1830—1831, мемуарыст. Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду герба «Адравонж».

Біяграфія

Скончыў школу падхарунжых у Варшаве, у 1827 годзе атрымаў чын падпаручніка і стаў інструктарам школы. У снежні 1828 года заснаваў тайнае таварыства «Ваенны саюз», якое ставіла мэтай падрыхтоўку ваеннага перавароту. З пачаткам паўстання ў Варшаве ў лістападзе 1830 года пасля некаторых ваганняў далучыўся да яго (лічыў паўстанне заўчасным). Быў ад’ютантам галоўнакамандуючага войскамі паўстанцаў М. Г. Радзівіла. Удзельнічаў у рэйдзе на Валынь і Галіцыю, адкуль вярнуўся ў чыне палкоўніка[3]. Браў удзел у перамовах Нацыянальнага ўрада ў Варшаве з галоўнакамандуючым расійскімі войскамі І. Паскевічам. У верасні 1831 года пры абароне Варшавы паранены, трапіў у палон. Судом у Бабруйскай крэпасці прыгавораны да чацвертавання, у 1833 годзе судом у Варшаве — да павешання. Смяротнае пакаранне заменена катаргай у Сібір тэрмінам на 20 гадоў. Адбываў пакаранне на Аляксандраўскай вінакурні. У 1835 годзе спрабаваў уцячы, за што падвергнуты экзекуцыі (1 тыс. шпіцрутэнаў). Адпраўлены ў капальні ў Акатуй, дзе працаваў прыкаваны за нагу да тачкі. Пасля вызвалення ад катаргі застаўся на пасяленні ў Сібіры. У 1857 годзе памілаваны, вярнуўся на Радзіму. Напісаў успаміны пра паўстанне, выдадзеныя ў Парыжы.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1033653136 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. 1 2 Piotr Wysocki // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. «W czasie trwania powstańczej kampanii dosłużył się stopnia pułkownika» za (wstępem red. D. H. Grasiewicz do): Pamiętnik Piotra Wysockiego. Warszawa: Redakcja Wydawnictw WAT, 2006, s. 7. ISBN 8389399342.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Кавалеры залатога знака ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1797 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
Катэгорыя·Памерлі ў 1875 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Варцы
Катэгорыя·Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 верасня