У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нікіфараў.
Пётр Паўлавіч Нікі́фараў (29 ліпеня 1917, Віцебск — 7 красавіка 1971) — лётчык-ас. Герой Савецкага Саюза.
Нарадзіўся ў Віцебску ўсям’і служачага. Беларус. Пасля сканчэння 8-мі класаў працаваў на чыгуначнай станцыі Віцебск. У 1938 годзе скончыў Віцебскі аэраклуб, потым Барысаглебскую ваенную школу лётчыкаў (1939). У Чырвонай Арміі з 1938 года.
У Вялікую Айчынную вайну з мая 1942 г. знаходзіўся 1-м, 2-м Украінскіх франтах. Удзельнік баёў пад Сталінградам, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, скончыў вайну ў Чэхаславакіі.
Штурман 129-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка (22-я гвардзейская знішчальная авіяцыйная дывізія, 2-я паветраная армія) капітан П. П. Нікіфараў зрабіў 297 баявых вылетаў, правёў 69 паветраных баёў, збіў 20 варожых самалётаў. Званне Героя Савецкага Саюза яму прысвоена 27 чэрвеня 1945 года.
Пасля вайны да 1960 года служыў у Савецкай Арміі, звольніўся ў запас у званні палкоўніка. Жыў у горадзе Клін Маскоўскай вобласці, працаваў на гаспадарчай рабоце.