wd wp Пошук:

Пётр Міхайлавіч Прусаў

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Прусаў. Пётр Міхайлавіч Прусаў (нар. 6 студзеня 1942, в. Зубкі, Лёзненскага раёна, Віцебскай вобласці — 19 сакавіка 2017, Тальяці) — савецкі і расійскі канструктар. Доктар тэхнічных навук (1986). Заслужаны машынабудаўнік РСФСР (1984). Заслужаны канструктар Расійскай Федэрацыі (1995).

Біяграфія

У 1958—1962 гадах вучыўся ў Гарадоцкім тэхнікуме механізацыі сельскай гаспадаркі. Адначасова паступіў у 1961 годзе ў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, якую вымушаны быў пакінуць пасля 1-га курса.

Некаторы час працаваў інжынерам па механізацыі у калгасе імя Калініна Лёзненскага раёна. Восенню 1962 года яго прызвалі на службу ў армію, і ў 1963 годзе ён апынуўся ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх спецыялістаў у Алжыры — на размініраванні алжырска-мараканскай і алжырска-туніскай межаў. Там быў цяжка паранены.

У 1965—1970 гадах вучыўся ў Запарожскім машынабудаўнічым інстытуце па спецыяльнасці «Аўтамабілі і трактары». Скончыўшы інстытут з адзнакай, выбраў пры размеркаванні Волжскі аўтамабільны завод. У 1970—1975 гадах — інжынер-канструктар аддзела праектавання шасі ўпраўлення галоўнага канструктара завода. У красавіку 1972 года Прусаў быў прызначаны вядучым канструктарам праекта ВАЗ-2121.

У 1975—1978 гадах П. М. Прусаў — начальнік канструктарскага бюро перспектыўнага праектавання аўтамабіляў упраўлення галоўнага канструктара Волжскага аўтамабільнага завода. У 1978—1983 гадах — начальнік аддзела агульнай кампаноўкі ўпраўлення галоўнага канструктара Волжскага аўтамабільнага завода; у 1983—1988 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення галоўнага канструктара Волжскага аўтамабільнага завода. У 1988—1998 гадах — начальнік упраўлення праектавання аўтамабіляў канструктарска-эксперыментальнага комплексу навукова-тэхнічнага цэнтра, намеснік галоўнага канструктара вытворчага аб’яднання «АвтоВАЗ». У 1998—2003 гадах — галоўны канструктар генеральнага дэпартамента развіцця ААТ «АвтоВАЗ». З 2007 года — вядучы інжынер-канструктар аддзела амалагацыі кіравання, праектавання і суправаджэння складу аўтамабіля дырэкцыі па інжынерынгу ААТ «АвтоВАЗ»[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. Прусаў Пётр Міхайлавіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Самарскай вобласці
Катэгорыя·Выпускнікі Запарожскага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Канструктары СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Тальяці
Катэгорыя·Канструктары аўтамабіляў
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Памерлі 19 сакавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне