wd wp Пошук:

Пётр Захаравіч Калінін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калінін. Пётр Заха́равіч Калі́нін (25 студзеня 1902, хутар Альховікі Лескавіцкай воласці Віцебскага павета (сучасны Шумілінскі раён Віцебскай вобласці) — 12 снежня 1966, Мінск) — дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў Рэспубліканскую школу прапагандыстаў пры ЦК КП(б)Б (1937), Вышэйшую школу партыйных арганізатараў пры ЦК УКП(б) (1941).

У 1924—1926 гадах у РСЧА.

З 1926 года на савецкай і партыйнай рабоце.

З 1939 года намеснік наркама земляробства БССР і 1-ы сакратар Вілейскага абкама КП(б)Б. У час Вялікай Айчыннай вайны 2-і сакратар ЦК КП(б)Б, член ваеннага савета 21-й арміі, намеснік начальніка штаба партызанскага руху пры ваенсавеце Заходняга фронту. З верасня (кастрычніка[2]) 1942 г. — начальнік Беларускага штаба партызанскага руху.

З 1944 года 1-ы сакратар Гродзенскага абкама КП(б)Б, а з 1948 года — намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. З 1951 года П. З. Калінін займае пасаду міністра саўгасаў, з 1953 года міністра дарожнай і транспартнай гаспадаркі, з 1958 года міністрам хлебапрадуктаў БССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1938—1955, 1959—1963 гг.), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1946—1958), член ЦК КПБ (1940—1952, 1956—1960).

Аўтар кнігі Партизанская республика. — М.: Воениздат, 1964.

Памяць

У 1967 годзе Пастановай СМ БССР імя П. З. Калініна было прысвоена васьмігадовай школе ў вёсцы Лескавічы (Шумілінскі раён) і Скідзельскаму цукроваму заводу (ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат імя П. З. Калініна»). Згодна з гэтай жа пастановай на магіле П. З. Калініна ўстаноўлены помнік.

Зноскі

  1. Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе — Мінск: Беларусь, 2009. С. №48(руск.)
  2. Партизанское движение в Белоруссии Архівавана 19 жніўня 2012.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шумілінскім раёне
Катэгорыя·Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Першыя сакратары Маладзечанскага абкама КП Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Міністры транспарту БССР
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 12 снежня
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
Катэгорыя·Першыя сакратары Гродзенскага абкама КП Беларусі
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Міністры саўгасаў БССР
Катэгорыя·Міністры хлебапрадуктаў БССР
Катэгорыя·Другія сакратары ЦК КПБ
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання