Міністэ́рства тра́нспарту Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята аўтамабільнага транспарту БССР пад назвай Міністэрства аўтамабільнага транспарту БССР. У 1953 годзе атрымала найменаванне Міністэрства дарожнай і транспартнай гаспадаркі БССР, затым у тым жа годзе было рэарганізавана ў Міністэрства аўтамабільнага транспарту і шашэйных дарог БССР, з 1956 года зноў атрымала назву Міністэрства аўтамабільнага транспарту[1].
У 1957 годзе было скасавана[2], яго функцыі выконвала Галоўнае ўпраўленне аўтамабільнага транспарту пры Савеце Міністраў БССР. У 1963 годзе было адноўлена[3].
З 16 чэрвеня 1988 года на базе Міністэрства аўтамабільнага транспарту і Галоўнага ўпраўлення рачнога флоту было створана Міністэрства транспарту БССР.