wd wp Пошук:

Пётр Васілевіч Конюх

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Конюх.

Пётр Васілевіч Конюх (8 сакавіка 1910, в. Турэц, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 14 ліпеня 1994) — вядомы беларускі оперны спявак, бас.

Біяграфія

Да вайны працаваў у Баранавічах. У 1938 годзе скончыў сельскагаспадарчыя курсы ў Вілейцы.

У 1941 знаходзіўся ў Ржэве на льнаводчых курсах, дзе і заспела яго вайна. Падчас Другой сусветнай вайны ваяваў з нацызмам у другім польскім корпусе генерала Андэрса на поўначы Афрыцы і на поўдні Еўропы. Удзельнічаў у бітве пры Монтэ-Касіна (1944) і быў сур’ёзна паранены ў сцягно, узнагароджаны ордэнамі Італіі, памятным Крыжам «За Монтэ Касіна».

Застаўся ў Італіі, бо ў 1945 годзе атрымаў ваенную стыпендыю на навучанне ў Акадэміі мастацтваў. Скончыў Рымскую акадэмію мастацтваў з двума дыпломамі: спявак і маэстра. Спяваў у операх усяго свету сольна і ў якасці саліста хору, выконваў класічныя творы і народныя песні на беларускай, італьянскай, польскай, французскай, англійскай, нямецкай, рускай і ўкраінскай мовах.

У 1950 годзе пераехаў у ЗША, выступаў з канцэртамі і пачаў выкладаць вакал, класічную і народную музыку. Працягваў выконваць беларускія песні (на думку сучаснікаў, асабліва добра ў яго выходзіла песня «Палыночак»).

У 1957 годзе перамог на Міжнародным конкурсе вакалістаў у Рыме. Выкладаў спевы ва ўласных школах у Гамбургу і Нью-Ёрку. Дапамагаў ставіць голас беларускаму спеваку Данчыку.

У 1958 годзе Конюх быў запрошаны ў хор данскіх казакоў Сяргея Жарава. На працягу 27 гадоў працы ў гэтым калектыве, спяваў і беларускія песні, некаторыя з якіх былі запісаны на пласцінкі, у тым ліку і «Магутны Божа». У 1975 годзе наведаў Беларусь. Сябраваў з Рыгорам Шырмай, Янкам Брылём, А. Бажко.

Памёр 14 чэрвеня 1994 г. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брасуіку, штат Нью-Джэрсі, ЗША.

У 2009 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» быў зняты дакументальны фільм пра спевака.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя крыжам «За Монтэ-Касіна»
Катэгорыя·Памерлі ў Канадзе
Катэгорыя·Памерлі 14 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Басы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 14 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 сакавіка
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Турцы
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Монтэ-Касіна
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе