Пётр Іва́навіч Рата́йка (13 студзеня 1898, в. Пескі Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскі раён Брэсцскай вобласці), Расійская імперыя — 1982[1] (па іншых крыніцах — у 1974 годзе[2]) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член УКП(б)[1].
З сялянскай сям’і.
З 1921 года ўзначальваў выканаўчыя камітэты Заслаўскага і Самахвалавічскага валасных саветаў, Чэрыкаўскага і Крычаўскага раённых саветаў, намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
З верасня 1939 года першы[3] старшыня Гродзенскага гарвыканкама, з 3 снежня 1943 года па 8 снежня 1944 года быў намеснікам старшыні СНК БССР.
Пасля вызвалення Беларусі і да скасавання Беластоцкай вобласці быў яе кіраўніком, а з 1944 года — старшыня Гродзенскага аблвыканкама.
У 1948—1953 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення рыбнай прамысловасці пры Савеце Міністраў БССР.
Ганаровы грамадзянін горада Гродна (1967).
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР[2].