wd wp Пошук:

Пётр Іванавіч Ніканчык

Пётр Іванавіч Ніканчык (20 красавіка 1932, Пудзіцкая Слабада, Пухавіцкі раён — 30 студзеня 2018, Жодзіна, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аграноміі, член-карэспандэнт акадэміі аграрных навук Беларусі (1992), доктар сельскагаспадарчых навук (1987). Прафесар (2005).

Біяграфія

У 1952 годзе скончыў на выдатна Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум і ў 1957 годзе Беларускую сельгасакадэмію. Працаваў аграномам калгаса «Перамога» Рудзенскага раёна Мінскай вобласці[1].

3 1963 года ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства, з 1968 года загадчык лабараторыі земляробства і кармоў у гэтым інстытуце. З 1988 года — загадчык аддзела. З 1990 года — загадчык лабараторыі. З 2003 года — галоўны навуковы супрацоўнік.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне земляробства. Распрацаваў і рэалізаваў на практыцы эканамічна і экалагічна абгрунтаваныя сістэмы выкарыстання зямлі ў дачыненні да спецыялізаванага земляробства на аснове прынцыпаў біялагізацыі, адаптыўнай інтэнсіфікацыі і рэсурсаэнергазберажэння, удасканалення і рацыянальнага спалучэння глебава-экалагічных севазваротаў, структуры пасяўных плошчаў з сістэмамі угнаенняў і абароны раслін. Абгрунтаваў і ўкараніў у вытворчасць адаптыўныя контурна-экалагічныя севазвароты для гаспадарак рознай спецыялізацыі на прынцыпах ландшафтнага землекарыстання. Эксперыментальна даследаваў біялагічны кругазварот пажыўных рэчываў, баланс арганічнага рэчыва і элементаў харчавання ў розных відах севазваротаў і распрацаваў на іх базе тэарэтычныя асновы ўдасканалення структуры пасяўных плошчаў, сістэмы севазваротаў, угнаенняў у іх, узнаўлення ўрадлівасці глебы. Распрацаваў сістэмы землекарыстання і спецыялізаваных севазваротаў, якія забяспечваюць высокую прадуктыўнасць раллі (70-85 ц/га к. адз.), пашыранае ўзнаўленне ўрадлівасці глебы, паляпшэнне фітасанітарнага стану пасеваў, ахову навакольнага асяроддзя.

Аўтар больш за 160 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій і кніг[2].

Асноўныя працы

Узнагароды

Зноскі

  1. http://vesti.belal.by/vesti/pdf/20120216.pdf
  2. Пётр Іванавіч Ніканчык

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
Катэгорыя·Аграномы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя У. Е. Лабанка
Катэгорыя·Памерлі ў Жодзіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Памерлі 30 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў