wd wp Пошук:

Пясчанка чаборалістая

Пясча́нка чаборалістая[3] (Arenaria serpyllifolia) — від кветкавых раслін роду Пясчанка (Arenaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). Тыпавы від роду.

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовая залозіста апушаная кароткімі валаскамі травяністая расліна вышынёй 5—20[3] см. Сцябло прамастойнае або прыўзнятае, галінастае. Лісце дробнае, супраціўнае, простае, суцэльнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай, апушанае. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе — на кароткіх чаранках. Кветкі дробныя, белага колеру, у несапраўдных паўпарасоніках. Пялёсткаў — 5. Тычынак — 10. Плод — шматнасенная каробачка, якая раскрываецца 6 зубцамі.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных абласцях Еўразіі і Паўночнай Афрыкі[4]. Натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі[4]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Расце на лугах, камяністых россыпах, садах і агародах, пустках, газонах, аблогах, каля дарог. Пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. 1 2 Taxon: Arenaria serpyllifolia L.(англ.)  // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  5. Песчанка тимьянолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Новай Зеландыі
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Аўстраліі
Катэгорыя·Гваздзіковыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Флора Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак