wd wp Пошук:

Пупок палявы

Пупо́к палявы[3] (Anthemis arvensis) — від кветкавых раслін роду Пупок (Anthemis) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—45[3] см. Сцяблы шматлікія, галінастыя, апушаныя. Лісце рассечанае на вузкія долі. Краявыя кветкі кошыкаў белага колеру, сярэдзінныя — жоўтыя. Плод — сухая сямянка.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Туніс, Канарскія астравы), натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўночнай Амерыкі, на Азорскіх астравах і ў Чылі[4].

Аддае перавагу сухім месцам і адносна багатым глебам. Засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур[5]. Цвіце з мая па верасень, плады паспяваюць у ліпені—верасні[5].

Сінонімы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)(англ.)
  5. 1 2 Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта