wd wp Пошук:

Прыбалтыйска-фінскія народы

Прыбалтыйска-фінскія народы — народы, якія размаўляюць на прыбалтыйска-фінскіх мовах і ўяўляюць сабой пэўную этнакультурную супольнасць. Пражываюць на паўночным захадзе Расіі, у Фінляндыі і Эстоніі. Да прыбалтыйска-фінскіх народаў адносяць фінаў, карэл, эстонцаў, вепсаў, іжору, водзь, сету, ліваў.

Пры несумненнасці генетычнага сваяцтва прыбалтыйска-фінскіх народаў, дакладны час іх падзелу на асобныя этнасы ў наш час не вызначаны. Ва ўсякім разе, даныя археалогіі дазваляюць казаць пра наяўнасць уласнай матэрыяльнай культуры ва ўсіх народаў групы. Для этнічнай гісторыі прыбалтыйска-фінскіх народаў характэрны актыўныя культурныя сувязі ўнутры групы, а таксама з балтамі, германцамі і ўсходнімі славянамі. Агульны, характэрны для іх гаспадарча-культурны тып — ральнічае (у старажытнасці — падсечна-агнявое) земляробства, спалучанае са жывёлагадоўляй, паляваннем і рыбалоўствам. Больш актыўна земляробства развівалася ў паўднёвай частцы арэала, на поўначы большае значэнне мела жывёлагадоўля і паляванне. Перавага рыбнай лоўлі была характэрна для прыбалтыйска-фінскіх жыхароў усходняга ўзбярэжжа Балтыйскага мора: ліваў, эстонцаў, фінаў, іжоры.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Фіна-ўгорскія народы