Пру́цк[1] (трансліт.: Pruck, руск.: Пруцк) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Знаходзіцца за 40 кіламетраў на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 40 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы лініі Мінск-Асіповічы.
У пачатку 20 ст. пасяленне было вядома як хутар Пруцк Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1930 - ых гг. створаны калгас.
Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[2].