wd wp Пошук:

Пругкія хвалі

Пру́гкія хва́лі — механічныя ўзбурэнні, якія распаўсюджваюцца ў пругкім асяроддзі. Узнікаюць пры землетрасеннях, выбухах, ударах.

Разнавіднасці пругкіх хваль — гукавыя хвалі і ультрагукавыя хвалі.

Віды пругкіх хваль

У вадкасцях і газах існуюць пераважна падоўжныя хвалі разрэджання-сціскання (часцінкі асяроддзя зрушваюцца ў напрамку распаўсюджання).

У ізатропных цвёрдых целах, якія маюць пругкасць зруху, існуюць падоўжныя і папярочныя хвалі (часцінкі асяроддзя зрушваюцца ў напрамках, перпендыкулярных да распаўсюджання).

У анізатропных асяроддзях (крышталях) пругкія хвалі падоўжна-папярочныя (часцінкі зрушваюцца ўздоўж трох узаемна перпендыкулярных напрамкаў, якія не супадаюць з напрамкам распаўсюджання).

Паблізу паверхні цвёрдага асяроддзя могуць існаваць паверхневыя акустычныя хвалі.

У абмежаваных цвёрдых целах (пласцінках, стрыжнях) узнікаюць т.зв. нармальныя пругкія хвалі — камбінацыя падоўжных і папярочных хваль.

Распаўсюджанне ў асяроддзі

На мяжы асяроддзяў пругкія хвалі адбіваюцца і пераламляюцца. Пры гэтым у цвёрдым асяроддзі ўзнікаюць і падоўжныя і папярочныя пругкія хвалі.

На перашкодах можа адбывацца дыфракцыя хваль і іх рассеянне.

З-за ўнутранага трэння (вязкасці) і цеплаправоднасці асяроддзя пругкія хвалі затухаюць з адлегласцю (гл. паглынанне хваль).

Пры вялікіх амплітудах хваль іх узаемадзеянне з асяроддзем становіцца нелінейным.

У тэхніцы

Пругкія хвалі ўлічваюцца пры тэхнічных разліках падмуркаў, станкоў, турбін, самалётаў, караблёў, пры рашэнні геафізічных задач (распаўсюджанне пругкіх хваль ад землетрасенняў, зрухаў зямной кары), пры кантролі ядзерных выпрабаванняў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Механіка суцэльных асяроддзяў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Акустыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Тэорыя пругкасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак