wd wp Пошук:

Прамянёвікі

Прамянёвікі, Радыялярыі[1] (Radiolaria) — аднаклетачныя планктонныя арганізмы, якія жывуць пераважна ў цёплых акіянічных водах. Шкілет складаецца з хіціну і аксіду крэмнію ці сернакіслага стронцыю (цэлестыну). У жывых радыялярый шкілет знаходзіцца ўсярэдзіне клеткі. Промні служаць для ўмацавання псеўдаподый. Прамянёвікі — зборная група, якая ўтрымлівае розныя па паходжанні формы прасцейшых. Згодна з сучасным уяўленням падобны марфатып радыялярый набываўся імі цалкам незалежна ў працэсе асваення тоўшчы вады як пастаяннага асяроддзя пасялення.

Адміраючы, радыялярыі спачатку назапашваюцца ў выглядзе радыялярыевага ілу, а затым пераўтвараюцца ў крэмніевыя пароды — кварц, яшма. Выкапнёвыя радыялярыі выкарыстоўваюцца ў геалогіі для вызначэння ўзросту асадкавых парод.

Зноскі

  1. Напісанне Прамянёвікі, Радыялярыі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.13. Мн., 2001, С.12
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Пратысты
Катэгорыя·Пратазоа паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання