wd wp Пошук:

Прамова Русіна

Прамова Русіна («Concio Ruthena») — беларускі ананімны сатырычны твор 1-й паловы XVIII ст. антырэлігійнай накіраванасці. Уваходзіла ў рукапісны зборнік твораў на беларускай, лацінскай і польскай мовах (напрыклад 17111741 гг.). Напісана лацінкай на беларускай гутарковай мове.

У аснове твора апавяданне пра будову Сусвету, які ўяўляецца аўтару ў выглядзе жорнаў, дзе бог «перамолвае» людзей. У «Прамове» крытыкуюцца тагачасная рэчаіснасць, неспрпавядлівы падзел матэрыяльных даброт, выкрываюцца рэлігійныя догмы і вера ў боскую справядлівасць. У творы адчуваецца рэлігійнае вальнадумства, выкарыстана барочная алегорыя. Належыць, відаць, аўтару «Другой прамовы Русіна аб нараджэнні Хрыста»

Крыніцы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Ананімныя творы
Катэгорыя·Літаратурныя творы на старабеларускай мове
Катэгорыя·Беларуская літаратура XVIII стагоддзя