wd wp Пошук:

Пон-Нёф

Новы мост, таксама Пон-Нёф (фр.: Pont Neuf) — найстарэйшы з захаваўшыхся мастоў Парыжа цераз раку Сену. Зараз з’яўляецца адным з сімвалаў Парыжа.

Даныя

Даўжыня арачнага моста складае 280 м, а шырыня — 20 м. Новы мост злучае набярэжную Луўра (Quai du Louvre) у 1-й акрузе на правым беразе з набярэжнай Конці (Quai de Conti) і вуліцай Гран-Аўгусціна (Quai des Grands Augustins) на левым беразе ў 6-й акрузе. Прыкладна пасярэдзіне мост перасякае заходні ўскраек вострава Сітэ.

Гісторыя

У сярэдзіне XVI стагоддзя ў Парыжы было ўсяго чатыры масты: Малы мост, мост Нотр-Дам, мост Сен-Мішэль і мост Мянял. Паколькі Парыж у тыя часы быў ужо досыць вялікім горадам з ажыўленым вулічным рухам, які нанёс значную шкоду існуючым мастам, тэрмінова патрабавалася збудаванне новага моста, які злучыў бы Луўр з рынкам абацтва Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ.

Новы мост, запакаваны Крысто. 1985

Ужо ў 1556 годзе кароль Генрых II планаваў збудаванне моста, аднак пацярпеў няўдачу, сутыкнуўшыся з супраціўленнем парыжскіх гандляроў. Толькі праз 20 гадоў увечары 31 мая 1578 кароль Генрых III паклаў пачатак будаўніцтву моста. Адметнай асаблівасцю Новага моста стала тое, што ён не быў забудаваны крамамі і дамамі, як іншыя масты. Такім чынам, праходзячы па мосце, можна было любавацца Сенай і наваколлем, аднак гандляры былі незадаволеныя тым, колькі месца засталося нявыкарыстаным. Здача моста адбылася праз 30 гадоў будаўніцтва ўжо пры каралі Генрыху IV.

У 1985 года годзе мост быў «запакаваны» мастаком Хрысто і яго жонкай Жаннай-Клод. Падрыхтоўчыя працы прадоўжыліся каля 10 гадоў, аднак у асноўным таму, што патрабавалася адабрэнне праекта мэрам Жакам Шыракам.

У 1991 годзе Леа Каракс зняў тут фільм «Палюбоўнікі з Новага моста», аднак большасць сцэн былі зняты на копіі моста, збудаванай на поўдні Францыі.

Галерэя

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Масты Парыжа
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1607 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96