wd wp Пошук:

Помнік Максіму Багдановічу

Помнік Максіму Багдановічу — помнік у Мінску, прысвечаны класіку беларускай літаратуры паэту Максіму Багдановічу. Размешчаны ў скверы Траецкая Гара на плошчы Парыжскай Камуны, злева ад цэнтральнага ўваходу ў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, недалёка ад былога дома, у якім нарадзіўся і жыў Максім Багдановіч.

Гісторыя

Адкрыты 9 снежня 1981, у дзень 90-годдзя з дня нараджэння паэта. Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптар С. Вакар, архітэктары Ю. Казакоў і Л. Маскалевіч[1].

У красавіку 2008 года, у адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкама, помнік класіку беларускай літаратуры быў адпраўлены на рэстаўрацыю[2]. На месцы помніка планавалася стварыць фантан. Такое рашэнне ўлад выклікала абурэнне лідараў беларускай апазіцыі ў эміграцыі, якія параўноўвалі дэмантаж помніка Багдановіча з заменай бела-чырвона-белага сцяга пасля рэферэндуму 1995 года[3]. У чэрвені 2008 года помнік быў устаноўлены на новым месцы ў скверы, каля вуліцы М. Багдановіча[4]. Адносна былога месцазнаходжання помнік перанеслі на 150 метраў на паўночны захад, бліжэй да месца нараджэння паэта, і павярнулі тварам да Свіслачы, па восі вуліцы Архітэктара Заборскага, якая праходзіць паміж домам на вуліцы М. Багдановіча, 27 і Сувораўскім вучылішчам.

Апісанне

Бронзавая скульптура вышынёй 4,6 м устаноўлена на нізкім ступеньчатым пастаменце з чырвонага граніту вышынёй 0,6 м, арыентавана на вул. М. Багдановіча (першапачаткова на вул. Я. Купалы). Паэт паказаны са скрыжаванымі на грудзях рукамі, з букетам васількоў у правай руцэ. У ракурсе фігуры, задумлівым, скіраваным удалячынь поглядзе адлюстравана сыноўняя любоў да роднай беларускай зямлі[1].

Зноскі

  1. 1 2 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
  2. У Менску пачаўся дэмантаж помніка Багдановічу Архівавана 12 чэрвеня 2008. // Наша Ніва, 15 красавіка 2008
  3. Пазьняк параўнаў дэмантаж помніка Багдановічу з парваньнем сьцяга Ціцянковым // Наша Ніва, 15 красавіка 200о8
  4. Помнік Максіму Багдановічу ўсталявалі каля Опернага тэатра на новым месцы(недаступная спасылка) // Еўрапейскае радыё для Беларусі, 26 чэрвеня 2008

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Максім Багдановіч
Помнікі літаратарам
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Помнікі паводле алфавіта
Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Плошча Парыжскай Камуны (Мінск)
1981 год у Мінску
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Помнікі Мінска
Будынкі і збудаванні Леанарда Маскалевіча
Творы Сяргея Вакара
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Будынкі і збудаванні Юрыя Казакова
З’явіліся ў 1981 годзе
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь