Жан Пол Геці (англ.: Jean Paul Getty, 15 снежня 1892, Мінеапаліс, Мінесота — 6 чэрвеня 1976, Гілфард) — амерыканскі нафтавы магнат і прамысловец, адзін з першых у гісторыі доларавых мільярдэраў, заснавальнік Музея Геці. Заснавальнік кампаніі Getty Oil Company.
У 1957 годзе часопіс Fortune назваў яго найбагацейшым амерыканцам, а ў Кнізе рэкордаў Гінэса за 1966 год ён быў прызнаны найбагацейшым чалавекам у свеце з багаццем у 1,2 млрд долараў ЗША. На момант смерці Геці ў 1976 годзе яго багацце ацэньвалася ў 6 млрд долараў.
Нягледзячы на велізарнае багацце, Геці быў вядомы крайняй скупасцю. У 1973 годзе ён на працягу пяці месяцаў адмаўляўся плаціць выкуп за 16-гадовага ўнука Пола, выкрадзенага ў Рыме.