wd wp Пошук:

Музей Геці

Музей Геці (J. Paul Getty Museum) — самы буйны мастацкі музей у Каліфорніі.

Гісторыя музея

Са снежня 1997 года музей размешчаны ў Лос-Анджэлесе, у сучасным будынку Цэнтра Геці, будаўніцтва якога каштавала 1,2 млрд долараў (арх. Рычард Меер). Музейныя калекцыі антычнага перыяду экспануюцца на Віле Геці ў Малібу (пабудавана па ўзоры Вілы папірусаў у Геркулануме). Уваход у музей бясплатны.

Музей быў заснаваны нафтавым магнатам Дж. Полам Геці (1892—1976), які быў да часу смерці самым багатым чалавекам свету. Пакінутая ім на патрэбы музея шматмільярдная маёмасць зрабіла музей Геці самым заможным набытчыкам твораў «старых майстроў» і антычнай скульптуры на прэстыжных аўкцыёнах Лондана і Нью-Ёрка.

Кіраўніцтва музея настолькі заўзята прынялося за скупку палотнаў вялікіх мастакоў, што на працягу 1980-х гг. іх вінавацілі ў стварэнні штучнага ажыятажу на рынку твораў мастацтва, які прывёў да залімітавага ўзлёту коштаў. У 2006 г. Цэнтр Геці апынуўся замяшаным у скандале, звязаным з кантрабандным вывазам антычных старажытнасцяў з Італіі і Грэцыі (такіх, як бронзавы «Атлет з Фано»). Італьянскі ўрад запатрабаваў у музея вярнуць усе каштоўнасці, вывезеныя з краіны незаконным шляхам[4].

Шэдэўры калекцыі

Зноскі

  1. https://www.britannica.com/topic/J-Paul-Getty-Museum
  2. SPECIAL REPORT : VISITOR FIGURES 2016: EXHIBITION & MUSEUM ATTENDANCE SURVEY — 2017. — Iss. 289. — P. 14. — ISSN 0960-6556 Праверана 21 лютага 2020.
  3. https://www.getty.edu/about/contact_us.html
  4. Lenta.ru: Италия получит от музея Гетти 40 античных экспонатов

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Археалагічныя музеі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастацкія музеі і галерэі
Катэгорыя·Музеі ЗША
Катэгорыя·Культура Лос-Анджэлеса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных