wd wp Пошук:

Полацкі раённы выканаўчы камітэт

Полацкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Полацкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Полацка, у будынку былога абкама КПБ Полацкай вобласці па вул. Талстога, 6.

Гісторыя

Даваенны будынак райвыканкама

У пачатку 1920-х гадоў райвыканкам часова месціўся на вул. Фрунзэ № 5. Да самай Вялікай Айчыннай вайны райвыканкам са сваімі аддзеламі размяшчаўся ў доме купца Брэйдо па вул. К. Маркса № 9. Будынак райвыканкама пацярпеў ад нямецкай бамбардзіроўкі горада 3 ліпеня 1941 года. Хаця камандаванне не абвясціла эвакуацыі, але райкам, райвыканкам, гарсавет палічылі, што насельніцтву трэба сыйсці з горада. Адразу пасля вызвалення горада прыбыла аператыўная група, старшынёй райвыканкама быў прызначаны У. К. Шэндзелеў, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці[2]

Пасля вайны райвыканкам месціўся на вул. К. Маркса недалёка ад злучэння з вул. Кастрычніцкай у дамах былога гародніка Галёркіна. Пасля скарачэння органаў НКУС і стварэння КДБ іхні будынак, збудаваны пасля вайны на вул. Талстога № 6, быў заняты пад камітэт КДБ, гарвыканкам і райвыканкам. Будынкі райвыканкама былі перададзеныя прафесійнай школе механізацыі сельскай гаспадаркі № 13[2].

Структура

Старшыні

Зноскі

  1. Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
  2. 1 2 Дэйніс І.П. Полацкая даўніна / І. П. Дэйніс; уклад., прадм. і камент. М. Баўтовіча; пер. з рус. мовы М. Ермалаева.. — Мінск: Медисонт, 2007. — 330 с. — ISBN 978-985-6530-74-9.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Арганізацыі Полацка
Вуліца Талстога (Полацк)
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Полацкі раён
Раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці