wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Шаўчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаўчук. Мікалай Мікалаевіч Шаўчук (нар. 24 жніўня 1959, г. Драгічын, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі»; Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне вытворчасцю»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працаваў загадчыкам машыннага двара, галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса «Банонь» Полацкага раёна Віцебскай вобласці; першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Полацкага райвыканкама.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, з’яўляўся намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

З 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання. Беспартыйны.

Жыве ў г. Полацку.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2017)[1]. Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сям’я

Жанаты. Мае дарослых сына і дачку.

Зноскі

  1. Свидетельство № 5-02/107 от 10 ноября 2017 года(руск.) . Минская епархия (10 снежня 2017). Праверана 18 лістапада 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Драгічыне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старшыні Полацкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»