wd wp Пошук:

Дом купца Брэйдо

Дом купца Брэйдо — будынак гістарычным цэнтры Полацка, размешчаны па праспекце Францыска Скарыны, 9 (да 2009 года па пр. Карла Маркса), на рагу з вул. Энгельса. Пабудаваны ў канцы XIX — пачатку ХХ ст. у стылі мадэрн.

Дом у 1918 годзе

У 1918 г. прыватны дом купца Мендаля Іцкавіча Брэйдо. На першым паверсе знаходзілася аптэка для яўрэяў. У перыяд акупацыі ў будынку размяшчалася палявая кнігарня[1].

Разбураны будынак у 1941 годзе

Шмат гадоў да самай Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. у будынку размяшчаўся Полацкі райвыканкам са сваімі аддзеламі. На трэцім паверсе на рагу дома была збудаваная пажарная вежа, якая стаяла да 1927 г., пакуль не збудавалі будынак пажарнай службы з вежай, скарыстаўшы памяшканні махоркавай фабрыкі Рыўліна[2].

У 2000-я гг. у будынку месціліся крамы «Ювеліргандлю» і «Вайсковая кніга»[2].

Зноскі

  1. Интерактивный план «Полоцк 1918 г.»
  2. 1 2 Дэйніс І.П. Полацкая даўніна / І. П. Дэйніс; уклад., прадм. і камент. М. Баўтовіча; пер. з рус. мовы М. Ермалаева.. — Мінск: Медисонт, 2007. — С. 214. — 330 с. — ISBN 978-985-6530-74-9.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вуліца Энгельса (Полацк)
Катэгорыя·Збудаванні Полацка ў стылі мадэрн
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Полацка
Катэгорыя·Праспект Францыска Скарыны (Полацк)
Катэгорыя·Жылыя будынкі Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96