wd wp Пошук:

Побалаўскі сельсавет

По́балаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Побалава.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1962—1963 гадах у склад сельсавета з Краснабярэжскага сельсавета Жлобінскага раёна перададзены 7 населеных пунктаў (Антушы, Гарбачоўка, Гарбачоўская Рудня, Красная Слабада, Марусенька, Сенажаткі і Ухватаўка)[1]. 26 верасня 1968 года ў склад Краснабярэжскага сельсавета Жлобінскага раёна вернуты 3 населеныя пункты (Гарбачоўка, Красная Слабада і Марусенька)[2]. 21 лютага 2012 года скасавана вёска Цагельня[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1809 чалавек[4], з іх 96,5 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. і выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 29 (1223).
  3. Решение Рогачевского районного Совета депутатов от 21 февраля 2012 г. № 11 Об упразднении сельских населенных пунктов Рогачевского района
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года(руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Побалаўскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат