wd wp Пошук:

Гноман

Сонечны гадзіннік у Забаронены горад (Пекін)

Гно́ман (стар.-грэч.: γνώμων[1] — указальнік) — найстаражытнейшы астранамічны інструмент, вертыкальны прадмет (стэла, калона, шост), які дазваляе па найменшай даўжыні яго цені (ў поўдзень) вызначыць вуглавую вышыню сонца. Найкарацейшая цень паказвае і напрамак сапраўднага мерыдыяна. Гноманам таксама называюць частку сонечных гадзіннікаў, па цені ад якой вызначаецца час у сонечных гадзінах. Вынаходнікам гномана з’яўляецца старажытнагрэчаскі філосаф і астраном Анаксімандр Мілецкі.

Мастацтва канструіравання і вырабу гноманаў і сонечных гадзіннікаў называецца гноманікай.

Гноман дазваляе вызначыць:

Для дакладнасці вымярэння важнае значэнне мае вышыня гномана — чым ён вышэйшы, тым даўжэйшы цень, які ён адкідае, што павышае дакладнасць вымярэння. Для зручнасці адліку на канцы гномана была адтуліна, якая ярка была відаць у цені. Тым не менш дакладнасць гномана ў прынцыпе невялікая, так як вуглавы дыяметр Сонца прыблізна роўны 30’, выкарыстоўваць жа гноман для вымярэння па зорках немагчыма.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.393

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гадзіннікі
Катэгорыя·Астранамічныя інструменты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара