wd wp Пошук:

Траверцін

Траверці́н, вапнавы туф (італ.: travertino) — порыстая асадкавая горная парода, утвораная ў выніку асаджэння мінералаў карбаната кальцыю (кальцыту) з гарачых і халодных крыніц і ў выглядзе нацёчных утварэнняў кальцыту. Часта ўтрымлівае адбіткі раслін і ракавіны.

Колер белы, буравата-шэры, жаўтавата-шэры. Порыстасць 2—40 %. Шчыльнасць ад 1400 да 1800 кг/м³. Добра паддаецца механічнай апрацоўцы.

Радовішчы ў Арменіі, Азербайджане, Германіі, Італіі, Іране, ЗША, Перу, Расіі, Таджыкістане, Турцыі, ва Украіне і інш.

Выкарыстанне

Траверцін выкарыстоўваецца ў прамысловасці ў вытворчасці цэменту, вапны, карбіду кальцыю, у якасці флюсавага матэрыялу. Таксама выкарыстоўваецца ў якасці абліцовачнага і дэкаратыўнага матэрыяла.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асадкавыя горныя пароды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Будаўнічыя матэрыялы