wd wp Пошук:

Планкаўскі час

Планкаўскі час (t**P) — адзінка часу ў планкаўскай сістэме адзінак, уяўляе сабой велічыню, якая мае размернасць часу і, як і іншыя планкаўскія адзінкі, утворана як здабытак фундаментальных пастаянных у адпаведных ступенях. Фізічны сэнс гэтай велічыні — час, за які часціца, рухаючыся з хуткасцю святла, пераадолее планкаўскую даўжыню. Планкаўская сістэма адзінак названа ў гонар Макса Планка.

Па азначэнню,

t

P

=

ℏ G

c

5

≈ 5,391 21 ( 40 ) ×

10

− 44

c

,

{\displaystyle t_{P}={\sqrt {\frac {\hbar G}{c^{5}}}}\approx 5{,}39121(40)\times 10^{-44},\mathrm {c} ,}

\{\displaystyle t_\{P\}=\{\sqrt \{\frac \{\hbar G\}\{c^\{5\}\}\}\}\approx 5\{,\}39121(40)\times 10^\{-44\}\,\mathrm \{c\} ,\} дзе:

{\displaystyle \hbar }

\{\displaystyle \hbar \}пастаянная Дзірака,

G

{\displaystyle G}

\{\displaystyle G\}гравітацыйная пастаянная,

c

{\displaystyle c}

\{\displaystyle c\}хуткасць святла у вакууме,

t

P

{\displaystyle t_{P}}

\{\displaystyle t_\{P\}\} выражана ў секундах. Значэнне

Паводле тэорыі Вялікага выбуху, мы нічога не можам сказаць пра Сусвет ў пачатковы момант часу, хоць мяркуецца, што ў ім прысутнічаюць усе фундаментальныя ўзаемадзеянні, а таксама ўсе віды матэрыі і энергіі. Прастора-час пачынае пашырацца з адной кропкі. Праз адзін планкаўскі час пасля гэтай падзеі, згодна з сучаснай тэарэтычнай фізікай, гравітацыйныя сілы аддзяляюцца ад астатніх сіл.

Час, які прайшоў з моманту Вялікага выбуху (4,3·1017 с), прыкладна раўняецца 8·1060 планкаўскім часам.

На сённяшні дзень самы маленькі эксперыментальна назіраемы прамежак часу складае каля аттасекунды (10-18 с), што адпавядае 1026 планкаўскім часам.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Касмалогія
Катэгорыя·Адзінкі вымярэння часу
Катэгорыя·Фізічныя канстанты
Катэгорыя·Планкаўскія адзінкі
Катэгорыя·Квантавая гравітацыя