У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пеўнік (значэнні). Пеўнік, Гіднум выемчаты, Вожычнік жоўты[1] (Hydnum repandum) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства яжоўнікавых.
Народныя назвы: мядзведзік, мядзведак, каты, катэ, мядзьведзь, вядзьмедзік, вядзьмедзіца, сямірогі, мядзведжае вушка, курачка, мядзьвежае вуха, кароўка, пупач, мядзведжае вуха, галубок, петушок[2].
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—12 см, пукатая або злёгку ўвагнутая, часта няправільнай формы, ад белага да вохрыста-жоўтага колеру. Гіменафор у выглядзе крохкіх шыпікаў. Ножка кароткая, суцэльная, часам уздутая каля асновы. Мякаць белая, шчыльная. Споры бясколерныя, яйцападобныя. Пладаносіць з ліпеня па верасень[3].
Пашыраны ў Паўночным паўшар’і ў хваёвых і змешаных лясах, часцей сярод імхоў[3]. На Беларусі трапляецца ў лясах з ліп.
Ядомы ў маладым узросце.