wd wp Пошук:

Петэр Кайзер

Петэр Кайзер (ням.: Peter Kaiser, 1 кастрычніка 1793 — 23 лютага 1864) — гісторык і дзяржаўны дзеяч з Ліхтэнштэйна.

Кайзер нарадзіўся ў Маўрэне (Ліхтэнштэйн) у сям’і, дзе, апроч яго, было яшчэ дзесяць дзяцей. Ён вывучаў мовы і гісторыю ў Фельдкірху (Аўстрыя) і Фрайбургу (Бадэн).

Кайзер стаў вядомы як прыхільнік надавання правамі простых людзей. На Венскім кангрэсе ён прапанаваў аб’яднанне Германіі і стварэнне дзяржавы, дзе правы мелі б усё. З нагоды таго, што ў стагоддзе імперыялізму такія ідэі былі непапулярнымі, яму прыйшлося пакінуць Германію. Ён перабраўся ў Швейцарыю, дзе стаў прафесарам спачатку ў Хофвілі (кантон Берн), потым у Аарау, Дысенцісе і Граўбюндэне.

У 1843 годзе Кайзер быў прызначаны прадстаўніком князя Алаіза II у Вене. У 1846 годзе Кайзер апублікаваў «Гісторыю княства Ліхтэнштэйн», якая спачатку была забаронена ў Ліхтэнштэйне, але пасля забарона была знята Алаізам II.

У 1848 годзе Кайзер быў абраны прадстаўніком Ліхтэнштэйна ў Франкфурцкім нацыянальным сходзе. У той год у Еўропе адбываліся ревалюцыйныя змены, і жыхары Ліхтэнштэйна пачалі патрабаваць лібералізацыі сваіх правоў, канстытуцыі і вольных выбараў. Спачатку князь Алаіз II паабяцаў канстытуцыйную рэформу і праграму грамадскіх прац, але гэта не збіла напал рэвалюцыйнага запалу. Кайзер, быўшы членам мясцовага рэвалюцыйнага камітэта, вырашыў для пазбягання кровапраліцця скарыстацца магчымасцю прамога кантакту з князем, і яму гэта атрымалася дзякуючы свайму становішчу. Замест шляху крывавай рэвалюцыі Ліхтэнштэйн пайшоў шляхам паступовай эвалюцыі.

Пасля гэтага поспеху Кайзер вярнуўся ад палітыкі да выкладання. 23 лютага 1864 года Петэр Кайзер сканаў у Куры (Швейцарыя). Кайзер шануецца як чалавек, які сфармуляваў паняцце «ліхтэнштэйнскай ідэнтычнасці», на яго радзіме ў Маурэне яму ўсталяваны помнік.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Peter Kaiser // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі 23 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1864 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Гісторыя Ліхтэнштэйна
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1793 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліхтэнштэйне
Катэгорыя·Памерлі ў Граўбюндэне
Катэгорыя·Асобы