wd wp Пошук:

Петэр Ваагэ

Петэр Ваагэ (нарв.: Peter Waage, 29 чэрвеня 1833, Флекефіёрд — 13 студзеня 1900, Крысціянія) — нарвежскі фізікахімік і мінеролаг.

Біяграфія

Атрымаў адукацыю ў Францыі і ў Германіі, а таксама ва ўніверсітэце Крысціяніі (1854—1858), дзе пазней працаваў — спачатку, з 1861, загадчыкам хімічнай лабараторыі, а затым і прафесарам. Асноўныя працы Ваагэ — па хімічнай кінетыцы і тэрмадынаміцы; ён напісаў кіраўніцтва па агульнай і аналітычнай хіміі. У 1864—1867 сумесна з Като Максіміліянам Гульдбергам устанавіў закон дзеючых мас, які стаў адным з самых галоўных палажэнняў тэорыі хімічнай раўнавагі.

Сачыненні

Зноскі

  1. 1 2 Peter Waage // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France Peter Waage // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. Вааге Петер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вест-Агдэры
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 чэрвеня
Катэгорыя·Фізікахімікі Нарвегіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1833 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Осла
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Осла
Катэгорыя·Памерлі ў 1900 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хімікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных