wd wp Пошук:

Першая кніга летапісаў

Пе́ршая кні́га ле́тапісаў (іўр.: דִּבְרֵי־הַיָּמִים Дзіўрэй га-Ямім Алеф), Першая кні́га хронікі (стар.-грэч.: Α΄ Χρονικών, лац.: Liber I Paralipomenon) — кніга Старога Запавету і Танаху. Разам з другой часткай складаюць Параліпаменан.

Першая частка кнігі (раздзелы 1—9) змяшчае генеалагічныя спісы, датычныя радаводу Давіда, святароў і левітаў, а таксама гараджан Іерусаліма. Яна падводзіць да гісторыі Давіда, якая ахоплівае рэшту Першай кнігі хронік (рзд. 10—29). У расповедзе пра Давіда няма згадкі пра перыпетыі з Саулам, грэх Давіда і іншыя благія падзеі ў яго сям’і, пра якія падрабязна распавядаюць Кнігі Цароў. Замест гэтага зроблены акцэнт на прароцтвы Натана. Шмат месца храніст прысвечвае справам культу — пераносу Каўчэга Запавету, падрыхтоўцы да будаўніцтва Храма, парадкаванню задач святароў. Такім чынам дапускаюць, што аўтар сам быў набліжаны да служэння ў Храме.

Пераклады

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Параліпаменан
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кнігі Старога Запавету
Катэгорыя·Танах:Пісанні