wd wp Пошук:

Персі Уіндэм Льюіс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Льюіс.

Персі Уіндэм Льюіс (англ.: Percy Wyndham Lewis; 18 лістапада 1882, Амхерст, Новая Шатландыя, Канада — 7 сакавіка 1957, Лондан) — англійскі мастак, пісьменнік і тэарэтык мастацтва.

Жыццё і творчасць

Нарадзіўся ў акіяне, на борце яхты бацькі, ля берагоў Новай Шатландыі. У 1899—1901 гадах вывучаў жывапіс у Лондане. У 1902—1909 гадах здзяйсняе вялікае падарожжа па Еўропе з працяглым знаходжаннем у Парыжы. У 1911 годзе прымае ўдзел у лонданскай выстаўцы мастацкай групы «Кэмдэн Таўн», адным з заснавальнікаў якой і з’яўляўся. У 1913 годзе ўступае ў групу «Лондан».

Неўзабаве пасля гэтага П. У. Льюіс распрацоўвае ўласную мастацкую тэорыю, «вартыцызм», блізкую па духу італьянскаму футурызму і французскаму кубізму і прапагандуе яе на старонках часопіса «Blast». Свой духоўны ўзор вартыцысты знайшлі ў амерыканскім паэце Эзры Паўндзе.

Акрамя вартыцысцкіх работ П. У. Льюіс пісаў таксама натуралісцкія і сюррэалістычныя палотны і працаваў ілюстратарам для часопіса «The Enemy» (Вораг).

У сваім рамане «Свята, якое заўсёды з табой» у раздзеле «Эзра Паўнд і яго „Бель эспры“» Хэмінгуэй адклікаецца пра П. У. Люіса вельмі рэзка, называючы яго «чалавекам, гнюсней якога ніколі яшчэ не бачыў».

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Wyndham Lewis
  3. Find a Grave — 1995. Праверана 6 красавіка 2022.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Нарадзіліся ў 1882 годзе
Мастакі Вялікабрытаніі XX стагоддзя
Пахаваныя ў Вялікім Лондане
Памерлі ў Лондане
Пісьменнікі Вялікабрытаніі XX стагоддзя
Памерлі 7 сакавіка
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Англамоўныя пісьменнікі
Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Пісьменнікі-мадэрністы
Нарадзіліся 18 лістапада
Пісьменнікі-фантасты Вялікабрытаніі
Памерлі ў 1957 годзе
Нарадзіліся ў Амхёрсце (Новая Шатландыя)
Мастакі паводле алфавіта